.RU

Францыска Скарыны" Святлана Вяргеенка " - старонка 9


233. Зубы



Господу Богу помалюся, Господа Бога попрашу, прыступіце і па­мажы­це (імя) зубы лечіць.

– Месяц, месяц, гдзе ты был?

– На том свеце.

– Мёртвых бачіў, што робяць мёртвые?

– Лежаць, не варочаюцца.

– Штобы ў раба божага (імя) зубы не балелі, не шчімелі, не ва­ро­ча­лі­ся, ні всходом, ні подходом, ні молодзіком, ні во векі веков. Моі слова, Гас­под­няя помоч. Амінь (тры раза).

234. От прыстреку (ізглаз)



Прошу цябе, Господа Бога, і цябе, святая Прочістая Матка Бо­жая, прыс­ту­пі­це і памажыце (імя). Ішов Ісус Хрістос з высокіх небёс, ко­лам распінае, мя­сом расцілае, прыстрэкі і перасуды ўгаварывае. 12 агнев і 12 полымев, тут вам не бываці, у рабы божага (імя) прыс­т­рэ­ку і пераходу не бываці. Гавару, уга­ва­ры­ваю прыстрэк муж­чін­с­кі, жаночі, рабочі, панскі, цыганскі, жыдовскі, сол­дац­кі і всякі. Моі сло­ва, Гасподняя помошч (тры раза).

235. От жывота



Господу Богу помолімся, святой Прочісце поклонімся. Святая Про­чіс­тая Мат­ка Божая, прошу цябе, прыступі і памажы (імя). Мо­лодзец-молоды, зо­лот­нік-золоты, прошу цябе, не сушы, не гудзі, уш­чу­вай, все пасыночкі вялікіе і ма­лые, сядзь на своём месцечку, на золотом крэслечку, на шоўковой нітцы, на маковом зернятку, ок­ро­пі­ся, от Господа Бога поможыся. Господзі, залюбі мой дух (тры ра­за).

236. Ночніцы



Господу Богу помолюся, святой Прочісце поклонюся. Святая Про­чіс­та Мат­ка Божая, прыступі і помогі (імя). На дубе сядзіць дед ба­ра­вый, от (імя) ноч­ні­цы отгоняе, ранніе, позніе, удзеняшніе, ме­няш­ч­ніе, серлівые. А ты, лас­точ­ка, леці, крыльцамі замеці, лапкамі заг­ре­бі, а вы, ночніцы, леціце на сухіе ду­бы. Моі слова, Гасподняя по­моч (тры раза).

Запісана ў в. Буда



ад Паўлечка Евы Макараўны, 1934 г.н.,



студэнткай Ступінскай I. (з сшытка)



237. Ад зубоў



Маладзік малады, у цябе рог залаты, у моры купаўся, мнэ па­ка­заў­ся. Пу­таў­ся малады ў старога: – Ці ты быў на тым свеце, ці ба­чыў мёртвага ча­ло­ве­ка? – Бачыў. – Што ён там робіць? – Ціха ля­жыць. – Ці не боліце ў яго косці? – Не боліце, ціхо ляжаці. – Как бы ў Насці крешчёной, рождзёной зубы не бо­ле­лі, не шчымелі, ціха сядзе­лі. Амінь.

238. Ад жабы ў горле



У горадзе Іерусаліме, на раке Іардане стоіць дзерево кіпарыс, на тым дзе­ра­ве пціца орёл сідзіт, когцямі і клювам, і пад шчакамі, і пад жабрамі ў ра­ба божы жабу... Во імя Отца і Сына і Святога Ду­ха. Амінь.

239. Ад галаўных болей



Начёсаные з галавы валасы палажыць у сасуд з вадою. Знай­с­ці вяр­бу і пад Вербную нядзелю паліць дзераўцэ этой вадою, пра­мол­віў:

– Ідзі ў зямлю, вада, вмесце з маёй галаўной боллю.

240. Ад спугу



У чыстом полі стаіць дуб, на дубе сядзіць голуб без крыл, без мя­са і без ног, голуб упаў – спуг прапаў.

241. Ад крыві



Несла ваду цераз калоду, вада разлілася, у Пашы кроў за­пяк­ла­ся. Амінь.

Запісана ў в. Даманавічы



ад Карнеявец Паліны Мікалаеўны, 1926 г.н.,



студэнткай Зінавенка С.



242. Ад спалоху



Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюсь, свя­той Пра­чыс­це пак­ла­нюсь. Святая Маць Прачыста, памажы. А на полі ста­іць іва, на той іве – су­хі дуб без карэння, без галля, без лісця, без вяр­ха. На том дубе сідзіць пташ­ка без пер’яў, без крыльцаў, без но­жак, без кіпцяў, без дзюбкі, без га­лоў­кі. Як табе, пташка, нідзе не ля­таць, так (імя) раждзёнай, хрышчонай ні пуду, ні жыту, ніякай ба­лез­ні не відаць. Спаць, гуляць і прыбываць.

Замаўляць тры разы (раніцай і на ноч), паўтараючы дзесяць раз. За­маў­ляць, седзячы пад абразом: чалавек, які замаўляе, сядзіць па­задзе спалоханага ча­ла­ве­ка.

Дапамагло Каберка С.А., Стацэвіч Т., Монінай Ю.В., Харсека Л.А.

243. Ад скулы



Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюсь, свя­той Пра­чыс­це пакланюсь. Святая Маць на прыстоле стаяла, усяму све­ту па­ма­га­ла, па­ма­гі, Божэ, (імя) скулу выгаварыць. Выгаварваю ску­лу бе­лую, скулу красную і ску­лу-скуліцу, красную дзявіцу. І ску­лу вы­га­ва­ры­ваць з белых касцей, з буй­най галавы, з ушэй, з ачэй, каб кас­цей не ламала, гарачкай не паліла, холадам не трусіла, серца не су­шы­ла, а сёння дзень ні пятніца і ты, скула, ні ядрыцца. У сі­ня­га мо­ра ста­яў дуб на двенаццаць какатоў, на двенаццаць варатоў, на две­нац­цаць ветак, на каждай веткі па двенаццаць красак. Там тры дзя­ві­цы гу­ля­лі, тыя краскі парвалі, тымі краскамі скулу па­вы­леч­ва­лі (імя). Ідзі, скула, на мхі, на балоты, там сталы засланыя, кубкі на­лі­тыя, будзеш піць і гуляць, і ў ба­ло­це лажыцца спаць. Амінь.

Замаўляць тры разы пад абразом, паўторваючы замову дзе­вяць разоў. Ча­ла­век, які замаўляе, сядзіць пазадзе хворага. За­маў­ляць раніцай і ўвечары. Да­па­маг­ло Дзікун Л.

244. Замова для палягчэння родаў



Залатые варата аткрываюцца, у рабы божай (імя) роды

на­чі­на­юц­ца. Дай, Бог, дзіцяці белае цельца. Амінь.

Калі ў цяжарнай жанчыны пачынаюцца схваткі, трэба пас­та­вінь стол на сярэдзіну кухні, чыста памыць яго паверхню. Тры ра­зы па­чы­таць “Отча наш” і, узяў цяжарную жанчыну за руку, тры ра­зы абвесці яе па гадзіннай стрэл­кі вакол стала, пры гэтым тры ра­зы прачытаць замову. Затым на ча­ты­ры вуглы стала на­ліць свя­чо­най вады. Цяжарная жанчына павінна выпіць гэ­тую ваду вус­на­мі, тры­ма­ю­чы рукі за спіною.

Дапамагло вялікай колькасці цяжарных жанчын. На жаль, ба­бу­ля не па­мя­тае імёны ўсіх, каму яна дапамагла. Але сярод іх былі Віш­неў­с­кая С.М., Да­ма­се­віч Д.В. і Моніна Ю.В.

245. Замова ад храпу



Рыба ў вадзе ні маецца, зубамі ні кусаецца, челюсцямі ні скры­піць, на­ча­мі да дня ні храпіць. Як рыба маўчыць, так і раб божы (імя) маўчыць. Ва імя Ат­ца і Сына і Святога Духа. Амінь.

Патрэбна чытаць замову на ваду альбо малако. Замаўляюць ва­ду (малако) раніцай пад абразом. Даюць піць яе храпуну тры ра­зы на дзень.

Дапамагло Баравому А.А., Шляга М., Піліпейка Л.С.

246. Прыстрэк з ачэй



Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюсь, свя­той Пра­чыс­це пакланюсь. Святая Маць Прачыста, памажы. Выйду на да­ро­гу – йдзе да­ро­гаю калека.

– Куды йдзеш, калека?

– Іду да (імя).

– Не йдзі туды. Ідзі на чорна мора. На чорнам моры – чорны вол. Зга­ні яго, зпа­ры яго, зкалі яго, згані яго туды, дзе сонца не грэе, дзе ве­цер не вее. Амінь.

Замаўляць тры разы (раніцай, увечары і наступнай раніцай), паў­та­рыць тры ра­зы. Чытаць пад абразом, хрысцячы чалавека, у яко­га прыс­т­рэк, і хрысціцца са­мо­му. Чалавек, які замаўляе, сядзіць па­задзе ча­ла­ве­ка, у якога прыстрэк.

Дапамагло Махавік Л., Новік Н., Шаціла Д.М., Міхальцову В.П.

247. Ад прыстрэку і ад ядрасці



Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюсь, свя­той Пра­чыс­це пакланюсь. Святая Маць Прачыста, памажы. Было ў ба­ць­кі тры сыны. Адзін паехаў туды, дзе сонца не грэе, дзе вецер не вее. Там на беразе чорнага – белы камень. Ён сёк – не рассёк. Па­е­хаў другі: сёк-сёк – не рассёк. Паехаў трэ­ці: сёк – не рассёк. Я пай­ду, белы камень рассяку, ад рабы божай (імя) прыс­т­рэк і ядрасць ад­ні­му. Амінь, амінь, амінь.

Чытаць на ноч тры разы, паўтараючы дзевяць раз. За­маў­ляць пад аб­ра­за­мі, хрысцячы занядужаўшага чалавека і хрысціцца са­ма­му. Сядзець за спі­ной хворага.

Дапамагло Новік Н., Махавік Л., Шаціла Д.М., Міхальцову В.П., Го­лу­бу А., Тарасевіч А.П., Валатковіч Н.М.

248. Супраць крыві



Устану, благаславясь, пайду, перакрасцясь, у чыстае поле, на сі­не мора. У чыс­там полі, на сінем моры сіні камень. На ём конь ка­ры. На кане сідзіць че­ла­век стары, дзержыць в руках голку залатую, ніт­ку шалковую, шые рану, за­шы­вае, кроў руду ўнімае, шчамоту, ла­мо­ту вынімае, прызоры, прыкосы вы­га­няе от раба божага (імя). Ты, кроў, стань, ні цякі і ні кань у раба божага (імя) во векі веков. Амінь.

Чытаць тры разы, абводзячы іголкай трыжды вакол раны. Ігол­ку кі­нуць у раку.

249. Ад бессонніцы ў ребёнка



Встану я, раб божы (імя), благаславясь, перакрасцясь, пайду з дзвя­рэй у дзве­ры, з варот у вароты, пад краснае сонца, пад светлы ме­сяц, пад чорныя ту­чы. Ёсць у міня, раба божая, у чістам полі акі­ян-мора, на акіяне-морэ ста­іць залаты остраў, на залатым остраве ста­іць прыстол, на залатым прыстолі ста­іць Маць Прысвятая Ба­га­родзі­ца, з сіняга мора пену здувае і смахівае – смахні з раба божага (імя) двенаццаць цішын, двенаццаць недужыцев. Ключы, замкі – в во­ду, агонь – в гору. Во імя Отца і Сына і Святога Духа. Амінь.

Запісана ў в. Каплічы



ад Захарэнка Таццяны Сцяпанаўны, 1916 г.н.,



студэнткай Шэшка В. (2003 г.)



250. От зубной скорби



Заря-зарица, красная девица, полуночница, в поле заяц, в море ка­мень, на дне лимарь. Покрой ты, зарница, мои зубы скорбные сво­ею фатою от прок­ля­то­го лимаря. За твоим покровом уцелеют мои зубы. Враг лимарь, от­качнись от меня, а если ты будешь грызть мои белые зубы, сокрою тебя в без­д­ны преисподние. Слово моё креп­кое.

251. От запоя



Ты, небо, слышишь, ты, небо, видишь, что я хочу делать над те­лом раба (имя). Тело Маерена, печень тезе. Звёзды вы ясные, сой­д­и­те в чашу брачную. А в моей чаше вода из загорного студенца. Ме­сяц ты красный, сойди в мою клеть. А в моей клети ни дна, ни пок­рышки. Солнышко ты привольное, взойди на мой двор, а на мо­ём дворе ни людей, ни зверей. Звёзды, уймите ра­ба (имя) от вина, сол­ныш­ко, усмири раба (имя) от вина. Слово моё крепко.



252. На утихание крови



Два брата камень секут, две сестры в окошко глядят, две свек­рови в во­ро­тах стоят. Ты, свекор, воротись, а ты, кровь, утолись. Ты, сестра, от­во­ротись, а ты, кровь, уймись. Ты, брат, смирись, а ты, кровь, запрись. Брат бежит, сестра кричит, свекор ворчит. А будь, моё слово, крепко на утихание крови у раба (имя), по сей час, по сию мннуту.

253. На остановление руды



Летит ворон без крыл, без ног, садится ворон к рабу (имя) на гла­ву и на пле­чо. Ворон сидит-посиживает, рану потачивает. Ты, во­рон, рану не клюй, ты, руда, из раны не беги. Идет старец, всем ста­рец, несет печать. Ты, старец, ос­та­новись, ты, ворон, не каркай, ты, руда, не капли. Крови не хаживать, телу не баливать. Пух земля, од­на семья. Будь по сему.

Запісана ў в. Каплічы



ад Баштык Тамары Фёдараўны, 1939 г.н.



(нарадзілася ў в. Вуглы Калінкавіцкага р-на),



студэнткай Табачнай Т. (з сшытка)



254. Ад уроку (прыстрэку)



Ты, прыстрэча, добры чалавеча, прыступі, дапамажы, знясі на цём­ныя ля­са, на ніцыя лозы, на сіняе мора. На сінім моры бабка ў го­леч­ка наўгадуе па­дом­кі, падзеўкі, падсмехі ветраныя, насланыя, па­ду­ма­ныя, прыгавароныя. А жэн­ш­чы­ны пад хусткамі, мужчыны пад шап­ка­мі, дзявочы пад вянок, а парабочы пад ушан­кай, цыганкі пад ша­ла­шом... Богом слыхом, а (імя) помочу.

255. Ад крывацёку



Первым разочком, лепшым часочком Господу Богу помолюса, свя­той Пра­чыс­тай Мацеры поклонюса. Прачыстая Божая Матачка, прыс­ту­пі, да­па­ма­жы. Ішоў жыдок цераз дварок, нёс вады збанок, зба­нок упаў, разбіўса, каб даў Бог у (імя) кроў суняласа.

256. Ад звіху



Господу Богу помолюса, святой Прачыстай Мацеры пок­ло­ню­са. Пра­чыс­тая Божая Матачка, прыступі, дапамажы. Ішоў звіх уда­ром цераз дзевяць сус­та­ваў, звіх касцяны, звіх дзеравянны. Дзе ты стаў: ці на масту, ці на глад­кай дарозе. Я ж цябе ўгавараю, умаўляю з белае касці, з чырвонае крыві, жоў­то­го мозгу, румяного цела (імя) Бо­гом слыхом і помоччу.

257. Ад удару



Узяць сухі бярозавы дубчык і вадзіць ім.

– Господу Богу помолюса, святой Прачыстай Мацеры пок­лоню­са. Пра­чыс­тая Божая Матачка, прыступі, дапамажы. Як этому дзе­ра­ву парасткаў не пус­каць, так этому ўдару тут не буваць. К Богу слы­хом, а (імя) помоччу.

258. Ад зубнога болю



На моры шчука, а ў лясу мядзведзь с однае чашы пілі і елі, штоб у (імя) зу­бы не балелі. К Богу слыхом, а (імя) помоччу.

259. Ад скулы



Господу Богу помолюса, святой Прачыстай Мацеры пок­ло­ню­са. Пра­чыс­тая Божая Матачка, прыступі, дапамажы. Скула-ску­луш­ка, скула-ча­руш­ка, скула бела, скула чорна, скула-жыла, скула-ма­лі­на, скула-рабіна, скула-чар­ні­ца, скула-камяніца, і тут табе не ста­яць, у галаве не шумець, у вушу не ка­лоць. К Богу слыхом, а (імя) по­моч­чу.

260. Ад начніц



Первым разочком, лепшым часочком Господу Богу помолюса, свя­той Пра­чыс­тай Мацеры поклонюса. Прачыстая Божая Матачка, прыс­ту­пі, дапамажы. Крык­сы-начніцы, наце вам хлеба-солі, дайце май­му дзіцяці сну даволі. 3 курамі, з пеў­ня­мі гуляйце, (імя) сну дай­це. К Богу слыхом, а (імя) помоччу.

261. Ад залатніка



Первым разочком, лепшым часочком Господу Богу помолюса, свя­той Пра­чыс­тай Мацеры поклонюса. Прачыстая Божая Матачка, прыс­ту­пі, да­па­ма­жы. Залатнік-залатнічку, божы памачнічку, па кас­ці не хадзі, касці не ламі. Ідзі на сваё месцечко, на золотое крэс­леч­ко. Там табе кубачкі наліваныя, сто­лі­кі засціланыя, паненачкі гу­ля­юць, цябе на места пасажаюць. К Богу слы­хом, а (імя) помоччу.

262. Ад спуду



Первым разочком, лепшым часочком Господу Богу помолюса, свя­той Пра­чыс­тай Мацеры поклонюса. Прачыстая Божая Матачка, прыс­ту­пі, да­па­ма­жы. Выгоняю пераполох з галавы да ног: з ілба, з ушэй, з грудзей, з жы­ва­та, з усіх пальчыкаў, з усіх сустаўчыкаў, з бе­лае касці, з чырвонае крыві, з жоў­то­го мозгу, з румяного цела (імя). К Богу слыхом, а (імя) помоччу.

Запісана ў в. Кротаў



ад Пазняк Марыі Данілаўны, 1936 г.н.,



студэнткай Кецко Г. (2003 г.)



263. Ад крыві



Ішлі тры калекі чэраз тры рэкі, хацелі пасеяць лозу, лоза не ўзыш­ла, каб з раны кроў не ішла.

264. Ад крыві



Ішлі тры калекі чэраз тры рэчкі, секлі, рубалі, кроў замаўлялі.

Запісана ў в. Навасёлкі



ад Барысенка Вольгі Адамаўны, 1912 г.н.,



студэнткай Трус А.



265. Ад ліхаманкі



Асінка, асінка, вазьмі маю трасінку, дай мне легату.

266. Ад ліхаманкі



У імя Атца і Сына і Святога Духа. Як святый Аркадзій ук­ра­ціў львы ў пус­ты­не, так й ты, Госпадзі, украці трасавіцу сію ў рабе тва­ім (імя), заўсёды, ны­не і прісна, і ва векі вякоў. Амінь.

267. Ад ліхаманкі



На гарах Афронскіх стаіць дуб макрэцкі, пад тым дубам сядзяць тры­надзе­сяць старых са старцам Пафнуціем. Ідуць да іх два­надзе­сяць дзявіц прос­та­ва­ло­сых, простапаясаных. Запытаўся ста­рац Пафнуцій у трынадзесяці ста­рых: “А хто гэта ідзе да нас?” Ад­ка­за­лі яму дванадзесяць дзявіц: “Мы цара Іра­да дочкі, йдзем на ўвесь свет косці знабіць, цела мучыць”. Тады сказаў ста­рац Паф­ну­цій сваім старым: “Адламіце па тры пруты, якімі станем іх біць, па тры золкі ранішніх, па тры золкі вячэрніх”. Узмаліліся два­надзе­сяць дзеў да трынадзесяць старых са старцам Пафнуціем. Але тыя іх не слухаюць, а б’юць, кажучы: “Ой, дванадзесяць дзявіц, будзьце вы, трасуніцы, вадзяніцы, пас­лаб­ле­ныя і жывіце на вадзе-студзя­ні­цы, у свет не хадзіце, косткі не зна­бі­це, цела не мучце”. І пабеглі два­надзе­сяць дзявіц да вады-студзяніцы, тра­су­ні­ца­мі, вадзяніцамі, пас­лаб­ле­ны­мі. Замаўляю я раба (імя) ад ссушэння лі­ха­ман­кі. Будзь­це вы прокляты, дванадзесяць дзявіц, у тартарары! Атыйдзіце ад ра­ба божага (імя) у цёмныя ляса, на сухія дрэва.
2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.